Кривич - система славянских единоборств
Кривич - система славянских единоборств
Кривич - система славянских единоборств

Физическое воспитание

Специальная подготовка
1-й международный симпозиум
Народная борьба в системе физвоспитания
Физическое воспитание Валеология
О СИСТЕМЕ "КРИВИЧ"
ВОИНСКАЯ ПОДГОТОВКА
ВАЛЕОЛОГИЯ
ЭТНОСУГГЕСТОЛОГИЯ
СИСТЕМА, СТИЛИ, ГИМНАСТИКА
СЛАВЯНСКАЯ ЭЗОТЕРИКА
ОБУЧЕНИЕ

Физическое воспитание. Общефизическая подготовка

Система "Кривич" основана на традициях белорусов и в общефизической подготовке опирается на сохранившийся до наших дней многовековой опыт. Наиболее полно традиция физического воспитания описанав учебном пособии "Фiзiчная культура на Беларусi (ад старажытнасцi да пачатку ХХ ст.)", написанном А. А. Шамаком, кандидатом исторических наук, доцентом кафедры Теории и истории культуры Белорусского государственного педагогического университета им. Максима Танка.

Отрывок из книги А. А. Шамака "Фiзiчная культура на Беларусi (ад старажытнасцi да пачатку ХХ ст.)":

ХРАНАЛАГІЧНАЯ ТАБЛІЦА РАЗВIЦЦЯ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ НА БЕЛАРУСІ
(ад старажытнасці да пачатку ХХ ст.)

8,5 - 4,5 тыс. гадоў да н. э.

  • узнікненне фізічных практыкаванняў і гульняў, звязаных з паляваннем і збіральніцтвам;
  • вынаходніцтва лука і стрэл, паяўленне практыкаванняў па стральбе з лука;
  • фарміраванне элементаў фізічнага выхавання

4,5 - 2 тыс. гадоў да н. э.

  • узнікненне фізічных практыкаванняў, звязаных з рэлігійнымі рытуаламі;
  • паяўленне фізічных практыкаванняў і гульняў, звязаных з земляробствам;
  • аддзяленне гульняў і практыкаванняў ад утылітарнапрактычнай дзейнасці

2,5 тыс. гадоў да н. э.

  • першае адлюстраванне паляўнічага, які выконвае рытуальны танец, на аскепку глінянага гаршка, знойдзенага археолагамі каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна

ІІ тыс. да н. э. - VІ ст. н. э.

  • вылучэнне элементаў вайскова фізічнай падрыхтоўкі;
  • узнікненне элементаў традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў

V - ІХ стст.

  • - правядзенне крывічамі трызны пры пахаванні воінаў, у абрадзе якой выкарыстоўваліся элементы фізічнай культуры: фехтаванне, барацьба, стральба з лука, кіданне кап'я ў цэль

VІІ - VІІІ стст.

  • фарміраванне традыцыйнай фізічнай культуры беларусаў

VІІІ - ХІ стст.

  • правядзенне крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі святкаванняў у гонар язычніцкіх багоў Вялеса, Дажбога, Стрыбога, Перуна ды інш., на якіх абавязкова ладзіліся карагоды, гульні, спаборніцтвы

ІХ - ХІІІ стст.

  • фарміраванне вайсковафізічнага напрамку выхавання беларускіх феадалаў

ХІV - ХV стст.

  • вылучэнне фізічнай культуры беларускага рыцарства ў самастойны напрамак фізічнай культуры;
  • узнікненне элементаў фізічнай культуры гараджан

ХVІ ст.

  • вылучэнне традыцыйнай фізічнай культуры беларускага сялянства ў самастойны напрамак фізічнай культуры;
  • станаўленне фізічнай культуры гараджан

ХVІ ст., другая палова

  • увядзенне фізічнага выхавання ў сістэме навучальных устаноў Беларусі

ХVІІ ст.

  • вылучэнне фізічнай культуры шляхты ў самастойны напрамак

ХVІІ - ХVІІІ стст.

  • вылучэнне фізічнай культуры гараджан у самастойны кірунак фізічнай культуры;
  • фарміраванне педагагічных асноў фізічнага выхавання ў сістэме адукацыі Беларусі

1621 г.

  • распрацоўка пратэстанцкай Слуцкай гімназіяй статута, у якім была вызначана сістэма фізічнага выхавання, што ажыццяўлялася на працягу існавання гімназіі.

1640 - 1660 гг.

  • выкарыстанне ў арыянскіх навучальных установах Іўя, Клецка, Любчы, Нясвіжа, Навагрудка народных рухомых гульняў і групавых прагулак дзеля адпачынку і аздараўлення вучняў

1773 - 1795 гг.

  • дзейнасць Камісіі народнай адукацыі, якою ўпершыню ў план навучальных устаноў Беларусі было ўведзены абавязковае фізічнае выхаванне

ХІХ ст.

  • фарміраванне сістэмы фізічнай падрыхтоўкі войскаў на Беларусі як асобнага напрамку фізічнай культуры

1816 - 1832 гг.

  • уключэнне ў праграму народных вучылішчаў Віцебска, Капыля, Мсціслаўля, Магілёва, Оршы, Чавусаў, Чэрыкава заняткаў страявымі і групавымі гімнастычнымі практыкаваннямі, лазання па шасце, народных гульняў

1835 г.

  • стварэнне Полацкага кадэцкага вучылішча, у якім агульнае фізічнае выхаванне і спецыяльная фізічная падрыхтоўка здзяйсняліся на належным узроўні

ХІХ ст., другая палова

  • узнікненне спартыўнага напрамку фізічнай культуры на Беларусі

1854 г.

  • увядзенне элементаў фізічнай культуры ў навучальны план мужчынскай гімназіі Гродна, годам пазней - увядзенне ў навучальныя планы мужчынскіх гімназій БрэстЛітоўска, Віцебска, Гомеля, Мінска, Слуцка і прагімназій Бабруйска ды Мазыра.

1863 г.

  • год нараджэння Дзявочкі Міхала Фадзеевіча, славутага беларускага велагоншчыка, пераможца шматлікіх спаборніцтваў, чэмпіёна Расіі 1894 і Англіі 1896 г.

1868 г.

  • увядзенне элементаў фізічнай культуры (гульняў з мячом, танцаў, экскурсій) у Бабруйскім і Пінскім жаночых пансіёнах

1878 г.

  • увядзенне заняткаў рухомымі гульнямі, страявой і сакольскай гімнастыкай у гарадскіх рэальных вучылішчах Магілёва, Мінска, Пінска

1892 г.

  • стварэнне першай на Беларусі грамадскай спартыўнай арганізацыі "Мінскае таварыства аматараў спорту"

1894 г.

  • стварэнне гурткоў веласіпедыстаў у Брэсце і Віцебску (Брэсцкія аматары веласпорту правялі два велапрабегі)

1898 г.

  • адкрыццё ў Віцебску першага на Беларусі яхтклуба, членамі якога сталі ўладальнікі спартыўных парусных суднаў;
  • стварэнне ў Магілёве губернскага "Таварыства садзейнічання фізічнаму развіццю вучняў"

1902 г.

  • увядзенне ў мужчынскіх навучальных установах Беларусі ваеннагімнастычных заняткаў

1908 г.

  • правядзенне ІV Алімпійскіх гульняў ў Лондане. Першы ўдзел у Алімпійскіх гульнях спартсменаў Расійскай імперыі

1910 г.

  • арганізацыя скаўцкага руху на Беларусі. Стварэнне ў Гродне першага скаўцкага атрада (у выхаванні скаўта вялікая ўвага надавалася фізічнай і спартыўнай падрыхтоўцы);
  • выданне кіраўніком Палескай чыгункі загада ад 28.10.1910 г. "Аб арганізацыі спартыўных таварыстваў сярод служачых"

1911 г.

  • стварэнне Расійскага Алімпійскага камітэта;
  • правядзенне ў ліпені месяцы першынства па футболе ў Гомелі з удзелам 8 камандаў

1913 г.

  • правядзенне Першых Расійскіх Алімпійскіх гульняў у Кіеве;
  • пачатак развіцця цяжкай атлетыкі. Адкрыццё ў Мінску беларускім спартсменам А. Александровічам аддзялення санктпецярбургскага спартыўнага таварыства "Санітас";
  • правядзенне першых лёгкаатлетычных спаборніцтваў у Гомелі;
  • адкрыццё яхтклуба ў Мазыры;
  • стваренне яўрэйскага нацыянальнага таварыства "Макабі" ў Віцебску

1914 г.

  • правядзенне Другіх Расійскіх Алімпійскіх гульняў у Рызе;
  • правядзенне першых на Беларусі спаборніцтваў па барацьбе ў Мінску. (Чэмпіёнам стаў У. Сакалдзінскі)

1916 г.

  • правядзенне ў Магілёве з'езда настаўнікаў па пытаннях пазашкольнага выхавання, на якім значная ўвага была нададзена фізічнаму выхаванню;
  • спыненне дзейнасці ўсіх спартыўных таварыстваў у сувязі з увядзеннем ваеннага становішча

 

Подпишитесь на рассылку
Путем предков:
славянская эзотерика
Рассылки Subscribe.Ru

   Материалы по теме:

Шамак А. А.
"Фiзiчная культура на Беларусi (ад старажытнасцi да пачатку ХХ ст.)"

об авторе >>>
содержание книги >>>
скачать полный текст книги >>>
(zip, 124 Kb)

 

Книги

Масленица

КИРЧУК И. И.
"Масленица"


Книги Адамовича Г. Э. можно купить в Москве:
8-916-388-61-14 Елена
Реклама

О создателе системы   |   Обратная связь   |   Фотогаллерея   |   Карта сайта   |   Ссылки   |   Эзотерика